Нікарагуанскія біскупы
паводле паведамлення мясцовай газеты “El Nuevo Diario”, байкатавалі інаўгурацыю і
прысягу Прэзідэнта Даніэля Артэгі, якая прайшла 10 студзеня. Такім чынам, іерархі
выказалі яшчэ раз сваю крытыку і недавер вынікам выбараў, якія, на іх думку, не адлюстроўваюць
волі народа, заявіў генеральны сакратар нікарагуанскага епіскапату біскуп Сільвіо
Баэз у Манагуа. Трэба адзначыць, што біскупы атрымалі запрашэнне на цырымонію.
7
лістапада Прэзідэнт Артэга быў абраны на новы тэрмін з вынікам 62% галасоў. Міжнародныя
назіральнікі на выбарах паведамілі аб абмежаваннях. Біскупы Нікарагуа ўжо крытыкавалі
Вярхоўны выбарчы савет, як некампетэнтны ў выкананні сваіх абавязкаў.