Куба: на сустрэчу з Папам прыбудуць кубінскія бежанцы з ЗША
Больш за 40 тыс. вернікаў
з ЗША, у асноўным з архіцыяцэзіі Маямі, рыхтуюцца да пілігрымкі на Кубу ў канцы сакавіка
2012 г, куды прыбудзе з візітам Бэнэдыкт ХVI. Пераважная большасць пілігрымаў – гэта
бежанцы з Карыбскага вострава. На думку арцыбіскупа Маямі Томаса Вэнскі, апостальскае
падарожжа Святога Айца стане нагодай для прымірэння ў кубінскім грамадстве і ўмацуе
хрысціянскую веру і адносіны паміж Касцёлам на Фларыдзе і Карыбскіх астравах.
Арцыбіскуп
Вэнскі нагадаў, што яго архідыяцэзіі ўжо другі раз прыме ўдзел у сустрэчы з пантыфікам
на Кубе. У 1997 г. у Гавану на сустрэчу з бл. Янам Паўлам ІІ рыхтавалася прыбыць больш
за 1 тыс. пілігрымаў з ЗША. Аднак у апошні момант іх паездка была адклікана па палітычных
прычынах. З таго часу сітуацыя палепшылася. Кубінскія ўлады даюць дазвол амерыканскім
пілігрымам на атрыманне групавых візаў. Афармленне індывідуальных візаў па-ранейшаму
звязана са складанымі і працяглымі працэдурамі.