2012-01-12 14:32:13

Кардынал выступае супраць дыскрымінацыі веруючых у Францыі


RealAudioMP3 Старшыня французскай біскупскай канферэнцыі кардынал Андрэ Вэн-Труа, паведаміў на сустрэчы з прэм’ер-міністрам краіны Франсуа Фіёнам аб дыскрымінацыі вернікаў у краіне. Дзейнасць дзяржаўных органаў у мэтах абароны падзелу Касцёла і дзяржавы не павінна аказваць негатыўнае ўздзеянне на вернікаў, якія практыкуюць сваю рэлігію нармальна, заявіў арцыбіскуп Парыжскі 11 студзеня. Ён меў на ўвазе ў прыватнасці закон, які забараняе нашэнне паранджы і рэлігійных галаўных ўбораў.

Іншыя тэмы, якія былі абмеркаваны, гэта: дзейнасць капеланаў у бальніцах, прызнанне ўніверсітэцкіх ступеняў паміж Францыяй і Ватыканам, павелічэнне дзяржаўных субсідый для каталіцкіх універсітэтаў, а таксама становішча рэлігійных меншасцяў. Бала закранута тэма хрысціян на Блізкім Усходзе. Арцыбіскуп Вэн-Труа падкрэсліў неабходнасць дапамагчы такім краінам, як Туніс, Егіпет і, магчыма, Сірыя, падчас працэсаў палітычных змен у мэтах прадухілення так званай “іракізацыі грамадства”.

На сустрэчы прысутнічалі таксама некаторыя міністры і Апостальскі нунцый у Францыі арцыбіскуп Луіджы Вентура.







All the contents on this site are copyrighted ©.