Два гады таму, 12
студзеня 2012 г., абдыўся моцны землятрус на Гаіці, у выніку якога загінула больш
за 200 тыс. чалавек, каля 300 тыс. былі паранены і амаль 1000 жыхароў вострава знікла
без весткі. Акарамя таго, у выніку стыхіі, каля 3 млн. чалавек засталіся без сваіх
дамоў. Гаворачы аб актуальных праблемах на востраве, арцыбіскуп Бернардзіто Аўза,
Апостальскі нунцый на Гаіці, у інтэрв’ю агенству “Fides” расказаў, што аднаўленне
жыцця на востраве праходзіла з вялікімі цяжкасцямі, звязанымі з тэхнічнымі і бюракратычнымі
праблемамі. “На сённяшні дзень на Гаіці застаюцца без даху над галавой амаль 600 тыс.
чалавек, якія сёння жывуць у намётах”, - паведаміў іерарх.
Арцыбіскуп Аўза
адзначыў, што цяжкасці звязаны не толькі з працэсам адбудовы краіны, але таксама і
праблемамі, якія існавалі да землятрусу: матэрыяльнай і сацыяльнай беднасцю. “Каталіцкі
Касцёл спрабуе рэалізоўваць некаторыя праекты і працягвае дапамагаць самым малым і
самым бедным”, - сказаў іерарх і адзначыў, што дзякуючы дапамозе Касцёла ўжо былі
збудаваны некаторыя бальніцы і навучальныя ўстановы.