2012-01-11 13:29:50

Іспанія: Касцёл заклікае вернікаў дапамагаць мігрантам і бежанцам


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Мадрыдскі кардынал Руоко Варэла з нагоды Сусветнага дня мігрантаў і бежанцаў, які будзе адзначацца 15 студзеня, скіраваў спецыяльнае пасланне да вернікаў краіны. У ім іерарх адзначае, што гэты дзень дае “ўсяму Касцёлу новую магчымасць, каб паразважаць над феноменам міграцыі, спрыяе таму, каб сэрцы вернікаў былі па-хрысціянску адкрытыя на тых, хто шукае прытулку і натхняе працаваць, каб у свеце запанавалі справядлівасць і любоў – асновы сапраўднага і трывала міру”

“Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў заахвочвае нас весці душпастырскую працу скіраваную на еднасць паміж паслядоўнікамі Хрыста, на прыняцце мігрантаў і бежанцаў і аднаўленне традыцыйных структур, якія дапамагаюць ім, з мэтай, каб лепш адказаць на новыя сітуацыі, у якіх ўзаемадзейнічаюць культуры і народы”, - адзначыў кардынал Варэла.

Ён выказаў надзею на тое, што хрысціянскія супольнасці краіны стануць будаўнікамі адзінства, здольнымі зразумець ўсе адрозненні паміж людзьмі, перш за ўсё, якія тычацца паходжання. “Нашы хрысціянскія супольнасці павінны аказаць дапамогу мігрантам у падтрыманні іх веры, нават калі ім не хапае культурнай падтрымкі, якая існавала ў краінах іх паходжання”, - сказаў арцыбіскуп Мадрыдскі.








All the contents on this site are copyrighted ©.