2012-01-11 15:39:00

Францыя: 2012 г. прысвечаны кансэкраванаму жыццю


RealAudioMP3 У Францыі Каталіцкі Касцёл абвясціў, што 2012 г. будзе прысвечаны спрыянню пакліканням да кансэкраванага жыцця. На працягу года, будуць праводзіцца сустрэчы з моладзю і апублікаваны друкаваныя матэрыялы, каб з іх дапамогай лепш пазнаёміць з рэальнасцю і адметнасцю кансэкраванага жыцця. У паведамленні падкрэсліваецца, што ў краіне жыве больш за 40 тыс. чалавек, якія прысвяцілі сябе манаскаму жыццю, і гэта сведчыць аб тым, што яно з’яўляецца важнай часткай жыцця Каталіцкага Касцёла ў Францыі”.

“Касцёл уключае ўсіх тых, якія пад рознымі формамі, дзеля любові да Бога і свету, цалкам ахвяроўваюць сваё жыццё Хрысту і іншым. Выбар кансэкраванага жыцця нараджаецца дзякуючы моцнай ўнутранай любові да Бога”, - адзначаецца ў паведамленні.








All the contents on this site are copyrighted ©.