2012-01-11 14:16:37

Папе быў прадстаўлены рэдкі від кракадзіла


RealAudioMP3 11 студзеня на Агульнай аўдыенцыі прысутнічалі супрацоўнікі Рымскага заапарка, якія пажадалі сустрэцца з Рымскім Пантыфікам з нагоды заканчэння святкавання 100-годдзя гэтай установы. “Прадстаўніком” амаль 1200 жывёл, якія пражываюць у заапарку, стаў рэдкі экзэмпляр кубінскага кракадзіла, якога супрацоўнікі рымскага біяпарку прынеслі ў Залю Паўла VI у Ватыкане, у якасці сімвала клапатлівай працы над светам прыроды, якую ажыцяўляе ўстанова. Кубінскія кракадзілы, знаходзяцца пад асаблівай увагай Міжнароднай арганізацыі абароны прыроды, бо з’яўляюцца вельмі рэдкім відам рэптылій і пражываюць толькі каля вострава Куба. Кракадыл прадстаўлены Папе падчас аўдыенцыі вернецца ў свае родныя мясціны ў сакавіку 2012 г., у той час калі Пантыфік здзейсніць Апостальскае падарожжа на вялікі карыбскі востраў.

Дырэктар Рымскага заапарку Паоло Джунтанэллі, адзначыў, што “сустрэча з Папам з’яўляецца лепшым заканчэннем святкавання 100-годдзя установы і добрым і натхняючым пачаткам для новага стагодзя працы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.