2012-01-11 15:14:22

Арцыбіскуп Чэллі узначаліў св. Імшу памяці кардынала Фолі


RealAudioMP3 11 студзеня арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, цэлебраваў св. Імшу памяці кардынала Фолі, былога старшыні гэтай ватыканскай дыкастэрыі. У сваёй гаміліі арцыбіскуп Чэллі адзначыў, што кардынал Фолі на працягу ўсяго свайго жыцця заставаўся адначасова чалавекам СМІ, але таксама сведкам і верным слугой Божага Слова. Ён падкрэсліў, што памерлы кардынал быў вялікім евангелізатарам. “У ім можна было бачыць абліча Касцёла, які здольны гаварыць да свету з сардэчнасцю і весці дыялог з адкрытасцю і праўдай”, - сказаў арцыбіскуп Чэллі.

Іерарх расказаў, што на працягу свайго служэння ў сферы масавай камунікацыі кардынал Фолі здолеў ўчыніць плённымі свае дары выхавацеля, навукоўца і працаўніка СМІ, на пачатку дыяцэзіяльных, а затым міжнародных. “Фолі кіраваў дыкастэрыяй з мудрасцю, адданасцю і кампетэнцыяй, падчас вельмі складанага перыяда. Ён паступова ажыцяўляў глыбокія перамены, якія прыносілі новыя тэхналогіі”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.