2012-01-10 14:41:41

Вялікабрытанія: Касцёл дзякуе эмігрантам


RealAudioMP3 15 студзеня Каталіцкі Касцёл будзе адзначаць Сусветны Дзень мігрантаў і бежанцаў. У Вялікабрытаніі з гэтай нагоды было апублікавана спецыяльнае паведамленне Канферэнцыі Біскупаў, у якім адзначаецца, што прысутнасць у краіне эмігрантаў вельмі сур’ёзна паўплывала на змены ў душпастырскай дзейнасці Каталіцкага Касцёла на працягу апошніх гадоў. “Касцёл у Англіі і Уэльсе на працягу многіх гадоў атрымлівае ад супольнасці эмігрантаў вялікі дар веры і сведчання. Парафіі ўзбагаціліся глыбокім разуменнем таго, што яны з’яўляюцца супольнасцямі і больш актыўна спрыяюць сямейнаму жыццю, бяручы прыклад з эмігрантскіх супольнасцяў”, - адзначаецца ў паведамленні. Падкрэсліваецца, што 15 студзеня католікі Вялікабрытаніі будуць дзякаваць Пану за веру і вернасць эмігрантаў, за іх дзейнасць на карысць агульнага дабра грамадства, адданасць і хрысціянскае сведчанне.








All the contents on this site are copyrighted ©.