2012-01-10 13:25:11

Арцыбіскуп Цоліч: сведчыць аб веры, як адна супольнасць


RealAudioMP3 “Такія вялікія падзеі, як візіт Бэнэдыкта XVI у Германію ў 2011 г. ці Дзень католікаў, які будзе святкавацца ў 2012 г. у Манхайме, з’яўляюцца важнымі момантамі для веры людзей”, - сказаў старшыня нямецкага епіскапата арцыбіскуп Фрайбургскі Робэрт Цоліч, падчас дыяцэзіяльнай сустрэчы на пачатак новага года. “Менавіта зараз, калі хрысціяне не з’яўляюцца большасцю, вельмі добра разам выражаць сваю веру, як адна вялікая супольнасць”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Цоліч звярнуў увагу на неабходнасць пошуку новых спосабаў абвяшчэння Евангелля, “у духоўным адзінстве і атмасферы, якая будзе характарызавацца малітвай і ўзаемнай павагай”. “Так мы зможам указаць шлях у будучыню разам з Богам”, - сказаў арцыбіскуп Цоліч, і нагадаў, што ў такім самым накірунку будзе глядзець Сінод Біскупаў аб новай евангелізацыі, які пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2012 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.