2012-01-09 15:02:37

“L’Osservatore Romano” параўнала Бэнэдыкта ХVI да Мудрацоў з Усходу


RealAudioMP3 Галоўны рэдактар ватыканскага выдання “L’Osservatore Romano” Джаванні Марыя Віян даў каментарый да гаміліі Бэнэдыкта ХVI, якую Папа сказаў ва ўрачыстасць Трох Каралёў а таксама да Году веры, які абвясціў Святы Айцец. “Называючы Мудрацоў з Усходу адважнымі і сціплымі, Папа на самой справе гаварыў аб сваіх асабістых пошуках”, - сказаў журналіст газеты. Джаванні Марыя Віян нагадаў, што з падобнай ініцыятывай некалькі месяцаў пасля заканчэння Другога Ватыканскага Сабора выступіў Павел VI, які жадаў у такі спосаб ушанаваць 1700 гадавіну мучаніцкай смерці апосталаў Пятра і Паўла. “Папа Павел VI быў перакананы, што хаця Сабор не гаворыць непасрэдна аб веры, кранае гэту тэму на кожнай старонцы сваіх прац, прызнае яе жыццёвы і звышнатуральны характар, сцвярджае, што яна з’яўляецца інтэгральнай і моцнай але будуе на веры сваё навучанне”, - адзначыў рэдактар Віян.

Журналіст падкрэсліў, што такое самае перакананне заахвоціла Бэнэдыкта ХVI, які як малады тэолаг прымаў удзел у працах ІІ Ватыканскага Сабору, да абвяшчэння падобнай ініцыятывы ў 50 гадавіну яго адкрыцця і 20 гадоў пасля абвяшчэння Катэхізісу Каталіцкага Касцёла, які з’яўляецца “плёнам прац Сабора”.

Параўноўваючы Святога Айца да Трох Карлалёў Віян паяснівае, што так як мудрацы з Усходу, Папа ёсць чалавекам “клапатлівага сэрца, якое папіхае да Бога”. “Таму двум біскупам, якія атрымалі пасвячэнне 6 студзеня і новым кардыналам а таксама кожнай чалавечай істоце Папа паставіў за прыклад Трох Каралёў”, - падкрэсліў рэдактар Віян.








All the contents on this site are copyrighted ©.