2012-01-09 11:41:12

Малайзія: хрысціяне патрабуюць ад урада абароны перад дыскрымінацыяй


RealAudioMP3 Федэрацыя хрысціян Малайзіі пасля сустрэчы 6 студзеня з прэм’ер-міністрам краіны апублікавала паведамленне, у якім адзначыла, што хрысціянскія Цэрквы краіны не могуць больш змірыцца з тым, каб быць надалей дыскрымінаванымі. Падчас сустрэчы прадстаўнікі асацыяцыі, якая аб’ядноўвае самыя буйныя Цэрквы краіны, сярод якіх знаходзіцца і Каталіцкі Касцёл, заклікалі ўрад да больш рашучага дзеяння з мэтай спыніць напады на іх у гэтых апошніх месяцах. Яны заклікалі ўрад краіны зрабіць няважнымі ўсе законы, якія падтрымліваюць дыскрымінацыю супраць іх. “У 2011 г. мы былі сведкамі беспрэцэдэнтных здарэнняў, у якіх хрысціяне былі аб’ектам неабгрунтаваных абвінавачванняў і знявагаў. Паліцыя часта не прыймала заяваў аб актах гвалту на хрысціянах, а афіцыйныя органы дзяржавы, у тым ліку сродкі масавай інфармацыі, дзейнічалі без ніякай адказнасці”, - сказаў старшыня Хрысціянская федэрацыя Малайзіі, англіканскі біскуп Мон Гінк.Лідэры хрысціянскіх Цэркваў крытыкуюць таксама прэм’ер-міністра краіны Наіба Разака за тое, што нягледзячы на свой імідж чалавека дыялогу, з якім прадстаўнікі хрысціян шмат разоў сустракаліся прадстаўляючы свае праблемы, нічога не зрабіў па гэтым пытанні. Лідэры хрысціянскіх Цэркваў просяць прэм’ер- міністра стварыць міністрэрства па справах рэлігій для немусульманаў, якога заданнем было б абараняць правы і інтарэсы рэлігійных меншасцяў краіны.

На заканчэнне яны нагадалі аб спрэчках, якія вядуцца ў краіне ад даўна, аб магчымасці выкарыстоўвання ў каталіцкіх публікацыях слова Алах на акрэсленне Бога. Хаця Найвышэйшы Суд Малайзіі на гэта дазволіў, яго не прымяняецца з прычыны пратэстаў з боку радыкальных мусульманаў.

Хрысціяне складаюць 9% насельніцтва Малайзіі, будысты 19%, індуізм 6%. 2/3 насельніцтва складаюць мусульмане-суніты.








All the contents on this site are copyrighted ©.