2012-01-09 12:52:39

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі дыпламатычнага корпуса


RealAudioMP3 9 студзеня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі дыпламатычнага корпуса акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Папа адзначыў, што такая сустрэча традыцыйна праходзіць на заканчэнне перыяда Божага Нараджэння, на працягу якога Касцёл святкуе прыйсце Збаўцы, “крыніцы святла і радасці”. Пантыфік падкрэсліў, што “сучасны свет, нажаль, адзначаны цяжкімі пакутамі і шматлікімі крызісамі: эканамічным, палітычным і сацыяльным”. “Крызіс можа і павінен натхняць да разважання аб чалавечым існаванні і важнасці яго этычнага вымярэння, перш чым аб механізмах, якія кіруюць эканамічным жыццём: не толькі, каб імкнуцца аднавіць прыватныя страты ці страты нацыянальных эканомік, але, каб даць новыя правілы, якія гарантуюць усім магчымасць годнага жыцця і развіцця ўласных здольнасцяў на карысць усёй супольнасці”.

Папа заклікаў звяртаць больш увагі да праблем моладзі, якая пакутуе ад няўпэўненасці ў заўтрашнім дні, беднасці, безпрацоўя, гвалту і несправядлівасці, асабліва ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Святы Айцец выказаў заклапочанасць сітуацыяй у гэтым рэгіёне і заклікаў міжнародную супольнасць дапамагаць у вырашэнні праблем, якія там існуюць.

“Міжнародная супольнасць, павінна стымуліраваць уласную крэатыўнасць і ініцыятывы па спрыянні прымірэнню і павазе да правоў чалавека”, - сказаў Папа.

Папа заклікаў да цеснага супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавамі, каб разам спрыяць справядлівасці, згодзе і прымірэнню, паміж членамі розных народаў і рэлігій. Пантыфік нагадаў, што Апостальская Сталіца дапамагае міжнароднай супольнасці праз абвяшчэнне велічы чалавечага паклікання і прысутнасці Боскага зерня ў ім, праз шчырае супрацоўніцтва на карысць надыхода паўсюднага братэрства, якое адпавядае такому пакліканню.








All the contents on this site are copyrighted ©.