2012-01-08 13:47:02

ЗША: “Марш за жыццё” у 39-ю гадавіну легалізацыі абортаў


RealAudioMP3 23 студзеня ў Вашынгтоне пройдзе традыцыйны “Марш за жыццё”, удзельнікі якога нагадаюць аб 39-й гадавіне прыняцця закона, якім былі легалізованы аборты ў ЗША. Ініцыятарам гэтага мерапрыемства, якое праводзіцца кожны год, з’яўляецца амерыканскі епіскапат. Перад правядзеннем “Марша” адбудзецца начное малітоўнае чуванне ў Нацыянальным санктуарыі Беззаганага Зачацця, у якім чакаецца, што прымуць удзел каля 20 тыс. чалавек. Вечарам 22 студзеня адбудзецца спецыяльная св. Імша, якую ўзначаліць кардынал Даніэль Дэ Нардо, арцыбіскуп Гальвестан-Х’юстанскі і старшыня камісіі па справах абароны жыцця пры Канферэнцыі Біскупаў ЗША. Чуванне закончыцца таксама св. Імшой, якую ўзначаліць арцыбіскуп Н’ю Ёрскі Цімаці Долан, якога Папа абвясціў будучым кардыналам.

Затым адбудзецца шэсце ў накірунку Вярхоўнага Суда. Акрамя таго, у Вашынгтоне і іншых гарадах краіны пройдуць шматлікія ініцыятывы, мэтай якіх будзе прыцягнуць увагу да праблемы забойства ненароджаных дзяцей. Сярод іх канцэрты і канферэнцыі. Арганізатары чакаюць, што ў гэтым годзе будзе вельмі вялікая колькасць удзельнікаў гэтых мерапрыемстваў асабліва з ліку моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.