2012-01-07 11:26:54

Францыя: 600-годдзе з дня нараджэння св. Жаны Д’Арк


RealAudioMP3 6-13 студзеня ў Францыі праходзяць святкаванні 600-годдзя з дня нараджэння св. Жаны Д’Арк. Ва ўрачыстай св. Імшы, якая прайшла ў мястэчку Домрэмі, дзе нарадзілася святая, прыняў удзел таксама Прэзідэнт Французскай Рэспублікі Ніколя Саркозі. “Днём нараджэння св. Жаны Д’Арк лічыцца 6 студзеня, урачыстаць Аб’яўлення Панна, але дакладная дата невядома”, - расказаў у інтэрв’ю нашаму радыё гісторык Франко Кардзіні. “Ён адзначыў, што такая дата, яшчэ ў сярэдневеччы, была абрана ў сувязі з днём калі будучая святая сустрэлася з каралём Францыі Карлам VII”, - патлумачыў прафесар Кардзіні.

Навуковец расказаў, што асоба Жаны Д’Арк працягвае заставацца таямніцай, бо вельмі цяжка ўявіць, як ў ХV ст., дзяўчынка магла кіраваць народам і войскам.

“Тое, што ўражвае ў ёй, і што бачна з дакументаў – гэта яе абсалютная і непарушная ўпэўненасць. Існуюць акты інквізіцыі, з якіх бачна, што адказы неадукаванай дзяўчыны жорсткім судзям, былі па сапраўднаму прасякнуты мудрасцю”, - сказаў гісторык.

Навуковец падкрэсліў, што сёння асоба св. Жаны Д’Арк працягвае аб’ядноўваць французаў незалежна ад іх палітычных ці рэлігійных поглядаў. “Жана Д’Арк працягвае быць прыкладам для французскіх сацыялістаў, і ў той жа час, не толькі для палітыкаў блізкіх да Касцёла, але нават для правых. Яе здольнасць сабраць разам усе супрацьстаячыя сілы, з’яўляецца вельмі уражваючай і прымушае задумацца”, - адзначыў Франко Кардзіні.








All the contents on this site are copyrighted ©.