2012-01-07 14:16:51

Нігерыя: хрысціяне рыхтуюцца пакінуць свае дамы


RealAudioMP3 Нігерыйскія хрысціяне рыхтуюцца пакінуць землі на якіх пражываюць з прычыны пагроз і гвалту з боку тэрарыстаў групоўкі “Бока Харам”, паведамляе інфармацыйнае агенства “Fides”. Фундаменталісты працягваюць напады на касцёлы і дамы хрысціян і таму людзі прыбываюць у вельмі трывожным стане і не адчуваюць небяспекі. Тэрарыстычныя напады на поўначы Нігерыі працягваюцца негледзячы на тое, што прэзідэнт гэтай краіны абвясціў “надзвычайнае становішча”, каб спыніць гвалт, а таксама загадаў закрыць межы з Камерунам, Чадам і Нігерам.

Паведамляецца, што тэрарысты вядуць кантроль за тэрыторыямі дзе пражываюць хрысціяне, адзначаюць дамы і касцёлы і ў начны час здзейсняюць напады. Цімаці Барэт, Генеральны сакратар Папскай ініцыятывы “Прапаганды веры”, адзначыў, што ў “Бока Харам” “не ўваходзяць нігерыйскія мусульмане, якія падтрымліваюць добрыя адносіны з хрысціянамі, бо бачаць іх добрыя справы” “З боку мусульман відавочны жэсты салідарнасці і адкрытасць на дыялог”, - адзначыў святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.