2012-01-06 14:04:12

Папа абвясціў імёны 22 новых кардыналаў


RealAudioMP3 6 студзеня пасля малітвы “Анёл Панскі” Бэнэдыкт XVI абвясціў, што 18 лютага адбудзецца кансісторый падчас якога ў склад Калегіі Кардыналаў увойдуць 22 новых члена. Сярод кандыдатаў на атрыманне кардынальскай годнасці Пантыфік назваў: арцыбіскупа Фернардо Філоні, старшыню Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў; арцыбіскупа Мануэля Мантэйра Дэ Кастро старэйшага пэнітэнцыярыя; арцыбіскупа Сантоса Абрыла і Кастэлло, архіпрэзбітэра Папскай базылікі Санта Марыя Маджорэ; арцыбіскупа Антоніо Марыя Вэльё, старшыню Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў; арцыбіскупа Джузэппе Бэртэлло, старшыню Папскай Камісіі па справах горада-дзяржавы Ватыкан і Губернатарыята Ватыкана; арцыбіскупа Франчэско Кокопальмерыё, старшыню Папскай рады (па інтэрпрытацыі) заканадаўчых тэкстаў; арцыбіскупа Жуана Браза дэ Авіза, прэфекта Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця; арцыбіскупа Эдвіна О’Браена, кіраўніка Ордэну Святога Гробу Іерусалімскага; арцыбіскупа Дамініка Кальканьё, старшыню Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы; арцыбіскупа Джузэппе Версальдзі, старшыню Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы; Вярхоўнага архіепіскапа Эрнакулам-Ангамалы Сіра-Малабарскай Царквы Джорджа Аленшэры; арцыбіскупа Таронта Томаса Крыстафера Колінса; арцыбіскупа Пражскага Дамініка Дука; арцыбіскупа Нью Ёрка Цімаці Долана; арцыбіскупа Утрэхтскага Віллема Якобуса Эйка; арцыбіскупа Фларэнскага Джузэппе Бэторы; арцыбіскупа Берлінскага Райнэра Воэлькі; арцыбіскупа Гонг-Конга Джона Тон Хона.

Акрамя таго, Папа адзначыў, што кардынальскую годнасць атрымаюць: Лусіян Мурэсан, Вярхоўны архіепіскап Фарагаса і Альбы Юліі ў Румыніі; святар Намурскай дыяцэзіі кс.Джуліен Рыес, прафесар Каталіцкага універсітэта ў Лювэне; айцец Проспэр Грэх, прафесар і кансультант пры Кангрэгацыі Веравучэння айцец Карл Бэкер, выкладчык Грыгарыянскага універсітэта ў Рыме і кансультант пры Кангрэгацыі Веравучэння.

Папа адзначыў, што яны паходзяць з розных краін свету, ажыцяўляюць служэнне на карысць Апостальскай Сталіцы і заклікаў вернікаў маліцца за будучых кардыналаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.