2012-01-06 12:11:01

Кардынал Тарксан: неабходна адукацыя і салідарнасць пакаленняў


RealAudioMP3 Кардынал Пэтэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” у інтэрв’ю ватыканскаму выданню “L’Osservatore Romano” падкрэсліў, што 2011 г. быў акрэслены шматлікімі пратэстамі моладзі, якія ахапілі амаль усе кантыненты планеты. “Сярод новага пакалення ўзрасло адчуванне пакінутасці перад абліччам крызіса, які паразіў усё грамадства, свет працы і эканомікі. Карані гэтых бедаў перш за ўсё з’яўляюцца культурнымі і антрапалагічнымі”, - сказаў іерарх і адзначыў, што ў такой сітуацыі неабходнай з’яўляецца адукацыя і салідарнасць паміж пакаленнямі.

Кардынал Тарксан звярнуў увагу на тое, што сучасны крызіс становіцца больш цяжкім не столькі з прычыны эканамічных і фінансавых цяжкасцяў, але перш за ўсё з-за распаўсюджанасці нігілістычнай ментальнасці, якая адмаўляе любыя трасцэндэнтныя фундаменты і вядзе чалавека да даляглядаў адзіноты, матэрыялізма, эгаізма і разгубленасці. Іерарх падкрэсліў неабходнасць навучання моладзі павазе да розных культур, рэлігій, народаў, разуменню свабоды, культуры адкрытасці на трасцэндэнтнасць і магчымасць чалавечай рэалізацыі ў Богу.








All the contents on this site are copyrighted ©.