2012-01-05 11:18:48

Славенія: Касцёл вітае рэферэндум аб правах дзяцей і прыродзе сужэнства


RealAudioMP3 Канстытуцыйны суд Славеніі выразіў згоду на правядзенне рэферэндума адносна прынятага ў червені 2011 г. закона, якім дзяржава прызнала роўныя правы паміж традыцыйнымі сужэнскімі парамі і аднаполымі, а таксама дазволіла прадстаўнікам сексуальных меньшасцяў усынаўляць дзяцей. Ініцыятарамі правядзення рэферэндума па гэтым пытанні стала Славенская грамадская ініцыятыва на карысць сям’і і правоў дзяцей, члены якой павінны сабраць 40 тыс. подпісаў, каб рэферэндум адбыўся. Рашэнне Канстытуцыйнага суда было прывітанна таксама Каталіцкім Касцёлам у гэтай краіне.

Кампанія па збору подпісаў неабходных для правядзення рэферэндума пачалася яшчэ ў верасні і на сённяшні дзень удзельнікамі Славенкай грамадскай ініцыятывы сабрана ўжо 27 тыс. подпісаў. “Рашэнне Кастытуцыйнага суда падцвярждае шматгадовую працу на карысць павагі да правоў чалавека, асабліва правоў дзяцей. Яны з’яўляюцца самай слабай часткай грамадства і таму патрабуюць клопату, абароны і ўвагі”, - адзначыў Алесь Прымц, кіраўнік арганізацыі.

Старшыня славенскага епіскапата і арцыбіскуп Люблянскі Антон Стрэс, адзначыў, што рашэнне Канстытуцыйнага суда падцвярджае, што пазіцыя Касцёла ў гэтым пытанні “не стаіць па за рамкамі закона, не супярэчыць правам чалавека і прынцыпам талерантнасці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.