2012-01-05 12:01:11

Нігерыя: хрысціянскія лідэры заклікаюць вернікаў не адказваць на правакацыю тэрарыстаў


Хрысціянскія лідэры Нігерыі заклікаюць вернікаў не адказваць на ўльтыматум ісламскай тэрарыстычнай групоўкі “Бока Харам”, паводле якога экстрэмісты пагражаюць смерцю хрысціянам, якія на працягу трох дзён не пакінуць паўночную частку краіны, дзе пражывае мусульманская большасць. Менавіта “Бока Харам” нясе адказнасць за забойствы хрысціян падчас святкавання Божага Нараджэння, калі ў выніку тэрарыстычных актаў загінула больш за 200 чалавек.

Мітрапаліт Абуджыйскі арцыбіскуп Джон Онаекан адзначыў, што на ўльтыматум павінны адказаць толькі ўлады Нігерыі, гарантуючы хрысціянам бяспечнае жыццё. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё нігерыйскі іерарх расказаў, што жыхары Нігерыі не паддаюцца на правакацыі з боку тэрарыстаў і ведаюць, што немагчыма падзяліць краіну на Паўночную і Паўднёвую частку, паводле рэлігійнай прыналежнасці яе жыхароў. Не вядома дзе б у такім выпадку праходзіла мяжа. Усюды жывуць і хрысціяне і мусульмане”, - сказаў арцыбіскуп Онаекан.








All the contents on this site are copyrighted ©.