2012-01-05 14:04:30

Кітай: Касцёл ушаноўвае памяць Сюй Гуанці – выдатнага католіка і навукоўца


RealAudioMP3 Біскуп Шанхайскі Дзін Луксіян з нагоды кітайскага новага года, які будзе адзначацца 23 студзеня, скіраваў пасланне да вернікаў, у якім заклікае ўглядацца ў прыклад Паўла Сюй Гуанці, навукоўца, перакладчыка, матэматыка і астранома, які жыў у Кітаі ў XVI ст. і перайшоў у хрысціянства дзякуючы пропаведзі айца іезуіта Лазара Катанэо. У 2012 г. кітайскія вернікі будуць адзначаць 450-годдзе з дня нараджэння гэтага вельмі важнага для гісторыі каталіцтва ў Кітаі чалавека.

У пасланні пад назвай: “Сюй Гуанці: чалавек на ўсе часы”, біскуп Луксіян адзначае, што падчас першых цяжкіх часоў для Касцёла ў Кітаі Сюй Гуанці прымаў удзел у місійнай дзейнасці разам са славутым місіянерам айцом Матэо Рычы, захоўваючы павагу да кітайскай культуры, і не дапускаючы варожасці і пераследу католікаў. “У той жа час ён прысвяціў шмат намаганняў, каб растлумачыць таямніцы каталіцкай веры імператару Кітая, будучы выдатным прыкладам добрага католіка і адначасова вернападданым грамадзянінам”, - падкрэсліў іерарх.

Біскуп Луксіян заклікае вернікаў Шанхая ўглядацца ў ззяючы прыклад веры Сюй Гуанці, уключыцца ў святкаванні 450-годдзя з дня яго нараджэння здзейсняючы пілігрымкі да яго магілы і месцаў з ім звязаных.








All the contents on this site are copyrighted ©.