2012-01-05 17:57:40

Беларусь: іерархі і вернікі павіншавалі Арцыбіскупа Гуджэроцці з юбілеем


RealAudioMP3 Урачыстымі песнапеніямі, пад гукі фанфараў, сустракалі сёння арцыбіскупа Клаўдыё Гуджероцці, Апостальскага нунцыя ў Беларусі ў Мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены. Тут адбылася св. Імша ў гонар 10-годзя яго біскупскага пасвячэння. Усе хваляваліся – свой першы юбілей арцыбіскуп адзначае менавіта на беларускай зямлі, куды быў прызначаны некалькі месяцаў таму; вернікі ж разумеюць, прызначэнне новага нунцыя павінна прынесці – новы імпульс, свежы подых у жыццё Каталіцкга Касцёла ў Беларусі.

Нягледзячы на працоўны дзень і на працоўны час, у касцёле сабралася шмат вернікаў. Павіншаваць з юбілеем прыехалі ўсе беларускія біскупы. 10 год – час падводзіць нейкія вынікі, але і час паглядзець наперад. І многія пажаданні, у тым ліку арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Уладзіслава Бліна – менавіта гэтага і датычылі.

Храм па-святочнаму ўпрыгожаны – ідзе перыяд Божага Нараджэння. І як прызнаўся сёння сам арцыбіскуп Гуджэроцці, гэта ўбранне яму нагадвае не толькі аб тым, як 10 год таму прыняў біскупскае пасвячэнне з рук бл. Яна Паўла ІІ. Але і аб адной св. Імшы – таксама падчас Божага Нараджэння, калі ён, яшчэ юнаком, вырашыў назаўсёды звязаць сваё жыццё са служэннем Богу і людзям.








All the contents on this site are copyrighted ©.