2012-01-05 10:39:29

Арцыбіскуп Фізікелла: евангелізаваць у камерцыйных цэнтрах


RealAudioMP3 9 студзеня ў Ватыкане пройдзе ІІ сустрэча арцыбіскупаў і адказных за місіянерскую дзейнасць у вялікіх гарадах. У форуме прымуць удзел прадстаўнікі дванаццаці вялікіх гарадоў Еўропы, а адной з яго мэтаў будзе абмеркаванне ідэі ажыцяўлення евангелізацыйнай дзейнасці ў камерцыйных цэнтрах, адзначаецца ў сённяшнім нумары “L’Osservatore Romano”. “Дон Боско, калі б жыў сёння, напэўна пайшоў у крамы, каб шукаць сваю “моладзь”. Сучасныя свецкія храмы прысвечаныя грошам і таварам, якія знаходзяцца на ўскраінах гарадоў, сёння сталі месцамі сустрэч і забаваў. Камерцыйныя цэнтры паступова занялі месца плошчаў і гурткоў. Яны сталі такой рэальнасцю, якую нельга ігнараваць тым, хто займаецца пастрыскай дзейнасцю”, - адзначаецца ў выданні.

Узгадваецца таксама, што арцыбіскуп Рыно Фізікелла, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, напярэдадні Божага Нараджэння цэлебраваў св. Імшу ў адным з камерцыйных цэнтраў на ўскраіне Рыма, а 3 студзеня арцыбіскуп Турынскі Чэзарэ Насілья, звярнуўся з заклікам адкрыць араторыі ў месцах прысвечаных спажывецтву.

“Калі мы не хочам, каб новая евангелізацыя стала толькі пустым слоганам неабходна ясна акрэсліць таксама “новыя формы пастрыства розных асяродзяў”, - падкрэсліў у інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” Рыно Фізікелла. Іерарх адзначыў, што сёння камерцыйныя цэнтры сталі месцам ў якім праводзяць час сем’і і моладзь, а не толькі набываюцца ці прадаюцца рэчы. “Кожны камерцыйны цэнтр знаходзіцца на тэрыторыі якой-небудзь парафіі, і з’яўляецца прасторай для новай евангелізацыі, якую пробашчы не могуць ігнараваць”, - сказаў арцыбіскуп Фізікелла.








All the contents on this site are copyrighted ©.