Арцыбіскуп Гуджэроцці: Вацлаў Гавэл стаяў на баку хрысціянскіх каштоўнасцяў
Святая Імша за Вацлава Гавэла, памерлага першага Прэзідэнта Чэхіі, адбылася ў мінскім
архікатэдральным касцёле 4 студзеня 2012 года, паведамляе сайт Каталіцкага Касцёла
ў Беларусі www.catholic.by. Літургію ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп
Клаўдыё Гуджэроцці. За апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэхіі
маліўся таксама дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка,
святары, прадстаўнікі пасольства Чэхіі і Славакіі і шматлікія вернікі.Арцыбіскуп Клаўдыё
Гуджэроцці падкрэсліў, што Вацлаў Гавэл быў палітыкам, які заўсёды бараніў правы чалавека
і стаяў на баку хрысціянскіх каштоўнасцяў.
"Мы смуткуем з нагоды страты такога
вялікага чалавека, палітыка, былога Прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавэла. Няхай добры Бог
даруе яму ўсе правіны і дасць яму вечны спакой у краіне святла, радасці і вечнага
шчасця", — адзначыў біскуп Антоні Дзям’янка.
Вацлаў Гавэл — апошні прэзідэнт
Чэхаславакіі (1989–1992 гг.) і першы прэзідэнт Чэхіі (1993–2003 гг.) — памёр у Празе
18 снежня 2011 года.