2012-01-04 17:20:42

Індыя: Касцёл стварыў структуру па барацьбе з гандлем людзьмі


RealAudioMP3 Інфармагенцтва Fides паведамляе, што у новым годзе Касцёл ў Індыі вырашыў арганізавана змагацца з такім сацыяльным злом як гандаль людзьмі і эксплуатацыяй чалавека. Паводле ацэнак, феномен закранае ад 20 да 60 мільёнаў чалавек. Большая частка ахвяраў, на якіх квітнеюць заробкі злачынцаў, - жанчыны і дзяўчынкі. Арцыбіскуп Калькуты Лукас Сіркар назваў гэтую рэчаіснасць надзвычайнай сітуацыяй.

Арцыбіскуп стварыў "мэтавыя групы", каб вызваляць з сексуальнай гвалтоўнай няволі “маленькіх рабынь”.Дзейнічае сацыяльны Цэнтр для іх рэабілітацыі “Сева Кендра Калькуты". Створаны 50 каталіцкіх “атрадаў дазору” у розных супольнасцях. Спецыяльныя камітэты, у сваю чаргу, утвараюць групы з 30 юнакоў у кожнай вёсцы Заходняй Бенгаліі, каб кантраляваць з'яву. Ёсць таксама 50 груп дзяўчынак-падлеткаў, якія, як "антэны", будуць паведамляць аб з’яўленні рабагандляроў у іх вёсках.

Цэнтр у Калькуце выкарыстоўвае сучасныя сродкі сувязі, мае прамы кантакт з антыкрымінальным ўрадавым дэпартаментам, іншымі аб'яднаннямі і з кіраўнікамі вёсак: гэта дапамагае весці сумесныя прэвентыўныя аперацыі.
Зараз у цэнтры «Сева Кендра Калькуты, прыводзіць прыклад Fides, знаходзіцца вясковая дзяўчына Шэйла з Заходняй Бенгаліі. Ёй прапанаваліі працу афіцыянткай у горадзе, але замест таго прадалі ў бардэль ў Мумбаі, дзе яна была вымушана займацца прастытуцыяй і прыймаць у сабе па 25 кліентаў у дзень. “Кожны раз, калі я супраціўлялася, мяне жорстка збівалі на вачах у іншых дзяўчынак»,- расказвае Шэйла. Сацыяльны работнік з дапамогай паліцыі Мумбая выратавала Шэйлу і іншых дзяўчат, якія зараз працягваюць лячэнне ў каталіцкай структуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.