2012-01-04 13:32:47

Філіпіны: дапамога пацярпелым ад стыхійных няшчасцяў


RealAudioMP3 Біскупская Канферэнцыя Філіпінаў шукае фонды на пабудову 1000 дамоў для ахвяраў паводак на востраве Мінданаў. Яны спрычынілі смерць 1.200 асоб, а яшчэ тысячы людзей былі прымушаныя пакінуць свае дамы.

Касцёл разлічвае на дапамогу з боку Міжнароднай “Caritas”. “Мы мусім пабудаваць гэтыя дамы, бо ў супраціўным выпадку жыхары будуць прымушаныя вярнуцца на небяспечныя тэрыторыі”, - адзначыў ў сваім паведамленні епіскапат краіны.

Таксама ўлады і многія арганізацыі намагаюцца дапамагаць ахвярам паводак. “Урад мае намер пабудаваць дамы для тых, хто ў сённяшні час знайшоў прытулак у школах, касцёлах і палатках”, - сказаў сакратар па справах сацыяльнай дапамогі сп. Соліман.

Універсітэт “Ateneum Manila”, якім кіруюць айцы іезуіты плануе, пабудаваць 200 дамоў для тых, хто пацярпеў ад тайфуна, 16 снежня на поўдні Філіпінаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.