2012-01-04 14:53:05

ЗША: кардынал Дональд Вуэрл заклікае да евангелізацыі свету


RealAudioMP3 Мітрапаліт Вашынгтонскі кардынал Дональд Вуэрл у сваёй новай кнізе “Шукайце спачатку Божага Каралеўства. Жыццё ў веры як выклік культуры” заклікае католікаў краіны да пошуку гэтага Каралеўства, каб жыць ім штодня.. Іерарх звяртае ўвагу ў сваіх разважаннях на тое, што, калі верныя паглыбяць веру, іх сэрца зменіцца, і калі падзеляцца дасведчаннем веры з іншымі, могуць змяніць супольнасць, народ і цэлы свет.

У кнізе кардынал Вуэрл падвышае заклік Бэнэдыкта ХVI да новай евангелізацыі. Папа заклікае вернікаў прыносіць веру тым, якія пакінулі Бога або ніколі яшчэ не чулі пра Добрую Навіну. “Быць у Божым Каралеўстве - значыць быць у кантакце з Хрыстусам, а быць з Езусам, значыць быць з Ім пастаянна, як у асаблістым, так і публічным жыцці, у працы і па-за ёю”, - напісаў іерарх. Мітрапаліт Вашынгтонскі адзначыў. што паняцце Каралеўства з’яўляецца сутнасцю евангельскага паслання. “Як сказаў Святы Айцец, выраз “Божае Каралеўства” 122 разы узгадваецца ў Новым Запавеце, з чаго 90 разоў гаворыць аб ім Езус”, - адзначыў кардынал Вуэрл.








All the contents on this site are copyrighted ©.