Супольнасць “Каштоўная пярліна” пачынае “Ружанец за Беларусь”
На свята Калядаў і
Новы год па благаслаўленне ад Папы Бэнэдыкта XVI ў Рым прыбыла група каталіцкай супольнасці
“Каштоўная пярліна” на чале з кіраўніком руху “Святло і жыццё” кс. Ірынеўшам Копачам.
Яны па традыцыі завіталі да нас у рэдакцыю. Слова аніматару “Каштоўнай пярліны” Юліі
Фраловай, якая, прыгадаем, таксама аўтар хрысціянскіх спеваў. Мы запыталіся, менавіта,
пра ініцыятыву “Ружанец за Беларусь”, якая атрымала падтрымку ад арцыбіскупа Тадэвуша
Кандрусевіча і будзе весціся таксама праз Інтэрнет, кампутарныя сродкі камунікацыі.
Напрыканцы дададзім, што “Каштоўная пярліна” запрашае ўсіх 6 студзеня ў Мінскую
парафію Узвышэння святога Крыжа на Кальварыю на малітву праслаўлення. Малітва
адбудзецца ў 20.00, а сустрэча пачнецца спевамі,канферэнцыяй і Імшой – адпаведна
ў 17.00 і 19.00, а завершыцца вечар святочным сяброўскім сталом.