Партугалія: кардынал Палікарпа заклікае да салідарнасці
Патрыярх Лісабона
кардынал Жазэ Да Круж Палікарпа ў інтэрв’ю партугальскаму радыё “TSF” сказаў, што
хрысціяніну, свядомаму сваёй веры, “цяжка прымаць удзел у палітычным жыцці краіны”.
Ён падкрэсліў, што маральнасць сярод палітыкаў вельмі нізкая.
Іерарх заклікаў
грамадзян да еднасці і салідарнасці, а палітыкаў, каб больш клапаціліся пра агульнае
дабро. “Калі б усе жыхары краіны мелі гэта за мэце, сёння Партугалія сталася б краінай
больш справядлівай”, - сказаў Патрыярх Лісабона.
Кардынал адзначыў. што ў 2012
г. грамадства краіны будзе прымушана “прыняць больш сціплую мадэль жыцця”. Іерарх
нагадаў, што Каталіцкі Касцёл выконвае шмат важных заданняў у сацыяльна палітычным
жыцці краіны. “Аб гэтай паслузе ніхто не павінен забывацца”, - сказаў кардынал Палікарпа.