2012-01-03 17:39:10

Касцёл ЗША: больш увагі да ўзрастаючай галечы


RealAudioMP3 Як паведаміў на пачатку новага года эпіскапат самай багатай у свеце краіны, 46 мільёнаў жыхароў розных штатаў ЗША патрапілі ніжэй рысы галечы па спажывецкіх крытэрах заходніх стандартаў. Таму студзень 2012 аб’яўлены “Месяцам увагі да беднасці”.

Адказны камітэта Справядлівасці, міра і развіцця Канферэнцыі біскупаў ЗША біскуп Жэм Сото падкрэсліў, што Касцёл у краіне на гэтым новым этапе праграмуе надаваць асаблівую ўвагу развіццю “культуры жыцця, пазітыўнаму стаўленню і абвяшчэнню надзеі на лепшае, змагаючыся з праблемамі, якія асабліва тычацца сям’і.” Біскуп адзначыў, што хрысціянская грамада будзе блізкаю да эмігрантаў і моладзі, каб рабіць грамадтва больш роўным і забяспечыць магчымасці, каб ніхто не быў выключаны з сацыяльнага працэсу.

Эпіскапат паведаміў аб адкрыцці спецыяльнай старонкі Фэйсбуку, куда кожны можа звярнуцца са сваімі праблемамі і якая будзе пад асаблівай увагай дыяцэзальных дырэктараў сацыяльных і харытатыўных служб Касцёла ў ЗША, рэлігійных Інстытутаў і парафій.









All the contents on this site are copyrighted ©.