2012-01-02 13:27:41

Сенегал: кардынал Сар заклікаў весці выбарчую кампанію без гвалту


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Дакару кардынал Тэадор Адрэн Сар перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія пройдуць ў Сенегалі ў лютым 2012 г., заклікаў да цывілізаванасці і празрыстасці падчас падліку галасоў. Іерарх заклікаў да пабудовы краіны сапраўды дэмакратычнай, мірнай, якая стварала б новыя магчымасці развіцця, дзякуючы палітыцы, заснаванай на эфектыўным кіраванні і павазе да Канстытуцыі краіны. “Мы спадзяемся, што выбары пройдуць у празрысты спосаб, у праўдзе і супакоі, якія дазволяць нашай краіне ўвайсці да групы дзяржаў свету, дзе ў павазе правы чалавека”, - сказаў іерарх. Кардынал Сар падкрэсліў, што краіна мае патрэбу ў стабільнасці.

“Наш дарагі народ жыве ў цяжкай і складанай сітуацыі, і сёння мае патрэбу ў супакоі”, падкрэсліў арцыбіскуп Дакара. Кардынал адзначыў, што у краіне ёсць мужчыны і жанчыны добрай волі, якія павінны паставіць у цэнтры сваіх палітычных праграм спыненне гвалу паміж грамадзянамі. “Гэтае пытанне павінна датычыць усіх: рэлігійных лідэраў, кандыдатаў у прэзідэнты і ўсіх жыхароў краіны”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.