2012-01-02 13:10:20

Перу: ”2012 г. - Год прымірэння”


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Гуанкаё ў Перу Барэто Джымено падчас святкаванняў 67-годдзя заснавання архідыяцэзіі абвясціў 2012 г. “Годам прымірэння праз новую евангелізацыю”. Іерарх адзначыў, што 2012 г. будзе перш за ўсё часам прымірэння з Богам і паміж братамі. “Мы чакаем, каб наш Касцёл стаў сапраўды вялікай Божай сям’ёй”, -сказаў арцыбіскуп Гуанкаё.

Біскупская Канферэнцыі Перу ў спецыяльным пасланні з нагоды гадавіны архідыяцэзіі заклікала вернікаў браць прыклад з Марыі, “бо гісторыя чалавечага роду ня ёсць пад ўладай палітыкаў ці тых, хто трымае экунаміку але ў руках Бога, і Пан мае давер да нас і хоча быць сярод нас”.

Дыяцэзія Гуанкаё была заснавана папам Піям ХІІ у 1944 г. Да рангу архідыяцэзіі была паднесена папам Паўлам VI у 1966 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.