2012-01-02 14:25:50

Газета “Corriere della Sera” - Афрыка можа стаць зонай тэрора


RealAudioMP3 Журналіст Гуідо Алімпія, аглядальнік італьянскай газеты “Corriere della Sera”, піша ў апошнім нумары:“На поўначы афрыканскага кантынента ўзаемадзейнічаюць між сабой ісламісцкія групоўкі аль-кайдысцкага кірунку -- чыста крымінальныя арганізацыі”. Забойства хрысціян на Каляды стала крывавым доказам таго, што паслядоўнікі Усамы бен Ладэна ператварылі Афрыку ў фронт барацьбы, - піша выданне.- “Папа асудзіў гэта масавае забойства і выказаў свой глыбокі сум у сувязі з пераследамі хрысціян. Гвалт мае месца не толькі ў Нігерыі, але і на Блізкім Усходзе. Тое, што Пантыфік назваў "абсурдным жэстам ", з'яўляецца часткай тэндэнцыі", - перасцерагае аўтар артыкула.

Пасля таго, як каля касцёлаў нігерыйскага горада Мадала быў падарваны аўтамабіль, начынены выбухоўкай, і загінулі 35 чалавек, аналагічныя тэракты былі здзейснены і ў іншых гарадах Нігерыі.

"Аль-кайдысты і іх спачувальнікі выкарыстоўваюць традыцыйныя метады: людзі-бомбы, адначасовыя атакі, акцыі для правакацыі міжрэлігійных сутыкненняў. Экстрэмісты з «Бако Харам» наладзілі сувязі з самалійскай групоўкай «Аш-Шабаб», талібамі і баявікамі «Аль-Каіды Ісламскага Магрыба»,- указвае палітолаг; нігерыйскія ісламісты ўступілі ў кантакт з экстрэмістамі ў Алжыры, у якую ўваходзяць лівійцы, маўрытанцы, малійцы, жыхары Заходняй Сахары і нігерыйцы. Унутры самой банды ідзе саперніцтва па захопе заходнікаў", - піша аўтар артыкула. "Выкраданні людзей гарантуюць паступленне велізарных грашовых сродкаў. Іншыя крыніцы даходаў - кантрабанда зброі і какаіну. Гэты рынак павялічыўся пасля смерці Кадафі. Паміж Уагадугу і паўночнымі раёнамі Малі ўзнікла так званая «шэрая зона» тэрарызма-крымінала”,- сцвярджае палітаглядальнік уплывовай італьянскай газэты.








All the contents on this site are copyrighted ©.