2012-01-02 10:56:58

Берлін: закончылася 34 Еўрапейская сустрэча моладзі


RealAudioMP3 1 студзеня ў Берліне закончылася 34 Еўрапейская сустрэча моладзі, якую арганізавала экуменічная Супольнасць Тэзэ. У 5-ці дзённым форуме, які прайшоў пад дэвізам: “Радасць сэрца - поўня жыцця” прыняло ўдзел больш за 30 тыс. маладых людзей, у гэтым таксама вялікая група моладзі з Беларусі.

Падчас мерапрыемства акрамя малітваў і спеваў моладзь у рабочых групах абмеркавала 15 розных тэмаў. У праграму форума ўвайшлі таксама сустрэчы з прадстаўнікамі юдаізма і іслама, з палітыкамі Бундэстага. Удзельнікаў прывіталі шматлікія палітычныя і рэлігійныя кіраўнікі света.

Наступная, 35 Еўрапейская сустрэча моладзі пройдзе ў Рыме, які ўжо тры разы быў гаспадаром такіх сустрэч.

1 студзеня падчас вячэрняй малітвы брат Алаіз, прыёр Супольнасці Тэзэ, аб’явіў аб іншых этапах экуменічнай пілігрымкі даверу, якія ажыццяўляе моладзь.

2 сакавіка 2012 г. ў італьянскай Генуі Супольнасць Тэзэ і моладзь будуць маліцца разам з уладамі Сусветнай Рады Цэркваў. З 14 па 18 лістапада 2012 г. у Руандзе пад эгідай Супольнасці Тэзэ пройдзе трэцяя міжнародная сустрэча моладзі Афрыкі. А 3-6 студзеня 2013 г. у Турцыі моладзь прыйме ўдзел у святкаваннях Аб’яўлення Пана разам з Канстантынопальскім Патрыярхам і ўсімі хрысціянамі Стамбула.








All the contents on this site are copyrighted ©.