2012-01-01 14:14:02

Бэнэдыкт ХVI стварыў персанальны ардынарыят для былых англіканаў у ЗША


RealAudioMP3 1 студзеня 2012 г. Бэнэдыкт ХVI стварыў персанальны ардынарыят для былых англіканаў, якія пражываюць у ЗША. Як падкрэслена ў дакуменце Кангрэгацыі Веравучэння, новая касцельная структура будзе дзейнічаць пры Біскупскай Канферэнцыі ЗША і будзе ахопліваць ўсю тэрыторыю гэтае краіны. Кіраўніком ардынарыята Святы Айцец прызначыў 59 гадовага кс. Нэйла Сцінсана. Ён прафесар патралогіі, жанаты, мае траіх дзяцей. Да Каталіцкага Касцёла перайшоў у 2007 г. З’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых публікацый.








All the contents on this site are copyrighted ©.