2011-12-30 12:03:52

Бэнэдыкт ХVI стварыў новую дыяцэзію ў Гандурасе


RealAudioMP3 30 снежня Святы Айцец стварыў новую дыяцэзію Ла Сейба ў Гандурасе, якая паўстала з часткі дыяцэзіі Сан Пэдро Сула і стала суфраганіяй архідыяцэзіі Тэгусігальпа. Першым біскупам новастворанай дыяцэзіі Бэнэдыкт ХVI прызначыў кс. Міхаэля Ленігама, які да гэтага часу з’яўляўся генеральным вікарыем дыяцэзіі Комаягуа. Новапрызначаны іерарх нарадзіўся ў 1951 г.. Вывучаў філасофію у Нацыянальным універсітэце ў Голуэй ў Ірландыі і тэалогію ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце і св. Тамаша Аквінскага ў Рыме. У 1977 г. склаў вечныя шлюбы ў Законе Братоў Меншых, і святарскае пасвячэнне атрымаў у 1980 г.

У новастворанай дыяцэзіі Ла Сейба пражывае больш за 550 тыс. чалавек, з якіх каля 400 тыс. з’яўляюцца католікамі. Дыяцэзія мае 11 парафій, дзе працуе 22 святароў, 38 законніц і 91 катэхет.








All the contents on this site are copyrighted ©.