2011-12-29 15:52:21

Егіпет: Каталіцкі Касцёл краіны не давярае руху “Братоў Мусульманаў”


RealAudioMP3 Па словах прэс-сакратара Каталіцкага Касцёла ў Егіпце кс. Рафіка Грэйхе рух “Браты Мусульмане” не ёсць паслядоўным у сваіх выказваннях. Ён адзначыў. што кіраўнік гэтай ісламскай арганізацыі Мухамед Баді сказаў, што ў краіне грамадзяне павінны мець роўныя правы. “Аднак пазней іншы высокі прадстаўнік гэтага руху заклікаў да выкідання з Егіпета тых, якія супраціўляюцца прынцыпам закона “шарыята”, - сказаў кс. Рафік Грэйхе.

Прэс-сакратар Каталіцкага Касцёла ў Егіпце адзначыў. што рух “Браты Мусульмане” не ёсць паслядоўным у сваіх заявах. “З пачатку выказваюць вельмі вострае стаўленне да неісламскіх арганізацый. Калі прадстаўнікі хрысціянства ці кіраўнікі іншых палітычных партый не згодны з імі, яны хутка змяняюць свае заявы, каб жыхары краіны не прызнавалі іх за экстрэмістаў”, - сказаў кс.Рафік Грэйхе








All the contents on this site are copyrighted ©.