2011-12-29 14:33:09

Ватыкан: апублікавана поўнае пасланне Бэнэдыкта ХVI да моладзі ў Берліне


RealAudioMP3 29 cнежня 2011 г. у Ватыкане апублікавана поўнае пасланне Бэнэдыкта ХVI да моладзі, якая прымае ўдзел у Берліне ў сустрэчы, арганізаванай Супольнасцю Тэзэ. Ад імя Святога Айца пасланне падпісаў кардынал Тарчізіо Бэртонэ, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта ХVI.

“Вы – тысячы маладых людзей з усёй Еўропы, але таксама і з іншых кантынентаў сабраліся ў Берліне на сустрэчы, каб разам з братамі Супольнасці Тэзэ шукаць крыніцы даверу. Папа Бэнэдыкт ХVI спалучаецца з вамі праз малітву і натхняе адкрываць па ўсім свеце дарогі даверу. Гасціннасць, якую вы атрымалі, кантакты з моладдзю розных краін, моманты малітвы, якая вас яднае і дапамагае пераадольваць многія бар’еры міжчалавечых адносін, для кожнага з вас ёсць прыгожым вопытам даверу. Ён ня ёсць сляпой наіўнасцю. Вызваліўшы вас з нявольніцтва страха, чэрпаючы з вашай веры ў Хрыста і ў жыццё, Святы Дух у вашы сэрцах робіць вас больш смелымі і гатовымі да сустрэчы са шматлікімі выклікамі і цяжкасцямі, якія напаткаюць мужчын і жанчын нашых часоў. Каб ферменты надзеі не былі задушанымі, яны маюць патрэбу ў даглядчыках. Сярод гэтых даглядчыкаў знаходзіцеся таксама вы; прыміце ж давер, з якім Хрыстус да вас звяртаецца ў вашым ўз’яднанні.

У абліччы беднасці і нясправядлівасці многія маладыя аддаюцца гневу, безнадзейнасці, нават гвалтоўнасці. Яны маюць патрэбу ў вас, у тым супако, які вы знаходзіце ў веры.
Святы Айцец перадае вам сваю радасць ад думкі, што ў будучым годзе будзе прымаць 35 еўрапейскую сустрэчу вашай “пілігрымкі даверу па зямлі”. Рым вам падорыць гарачы прыём! Ад усяго сэрца Святы Айцец удзяляе Апостальскае благаслаўленне братам з Тэзэ, усім маладым удзельнікам сустрэчы ў Берліне, як таксама пастырам і вернікам, якія вас прымаюць.”








All the contents on this site are copyrighted ©.