2011-12-29 13:38:44

Берлін: прыёр Супольнасці Тэзэ даў старт Еўрапейскай сустрэчы моладзі


RealAudioMP3 Вечарам 28 снежня на тэрыторыі вялікага берлінскага кірмаша “Messegeltnde” пачалася 34 Еўрапейская сустрэча моладзі. У ёй прымае ўдзел больш за 30 тыс. маладых людзей з усёй Еўропы. Да удзельнікаў мерапрыемтсва падчас малітоўнага чування свае разважанні скіраваў брат Алаіз. Кіраўнік Супольнасці Тэзэ падзякаваў усім, хто даў гасціннасць прыбыўшай моладзі. “Дзякую асабліва тым, хто даў гасціннасць маладым людзям, нягледзячы нават на тое, што не належаць да ніякага веравызнання”, - сказаў брат Алаіз..

Прыёр Супольнасці Тэзэ нагадаў таксама гісторыю горада і першы візіт брата Рожэ ва ўсходні Берлін у 1986 г. Тады камуністычныя ўлады пагадзіліся на малітву, аднак пры ўмове, што ў ёй не прыме ўдзелу моладзь з Заходняй Еўропы. “Гэтая эпоха ўжо прамінула, і Берлін стаў сімвалам для ўсіх тых людзей, якія імкнуцца пераадолець муры падзелаў, каб вярнуўся поўны давер”, - сказаў брат Алаіз. Ён адзначыў, што ніякая чалавечая істота, ніякае грамадства не можа жыць ў ізаляцыі. “Прыняць давер не значыць замыкаць вочы на зло, а прыняць рызыку”, - падкрэсліў прыёр Супольнасці Тэзэ.

На заканчэнне ён заклікаў маладых людзей, каб ўсё больш усведамлялі важнасць міжчалавечай салідарнасці і ажыццяўлялі яе.








All the contents on this site are copyrighted ©.