2011-12-28 17:50:57

Кс. Ламбардзі: для Папы інтэнсіўны год працы, які дазваляе глядзець з даверам наперад


RealAudioMP3 Падвынікоўваючы 2011 год, які быў напружаным для Бенедыкта XVI, кіраўнік Залі Друку кс. Фэдэрыко Ламбардзі у інтэрв'ю нашаму радыё, распачатым з пытання аб апостальскіх падарожжах, сказаў:
« Гэта правільна – адкрыць справаздачу з візітаў, бо яны заўсёды ёсць арыенцірамі ў праграмах Святога Айца на год. Хачу,- працягваў кс. Ламбардзі,- пачаць ад 2-х візітаў адыходзячага года, а менавіта ў Германію і Іспанію. У Германіі найбольш выявіўся клопат Папы гаварыць аб Богу і клопат накіроўваць людзей звяртацца да Бога як найпершаснага аргумента ў грамадстве – асабліва ў еўрапейскім кантэксце і ў сваёй роднай краіне, нават у працэсе сённяшняй секулярызацыі. Гэта была чаканая паездка і вельмі важная, і я думаю,- працягваў Дырэктар нашага Радыё, - што зварот Папы да Парламента у Берліне застанецца адной з найвялікшых прамоў яго пантыфікату, бо прапанавала ўсім як трывалую аснову і пункт адліку фундаментальных каштоўнасцей для чалавечага сужыцця і абароны чалавечай годнасці – зварот да Бога.»

А ў Іспаніі Сусветны дзень моладзі,- працягвае кс.Ламбардзі,- стаўся радасным сцверджаннем жыццяздольнасці веры, яе будучыні. Папа прыпомніў на сустрэчы з братамі Рымскай Курыі як раз перад Калядамі аб гэтым вялікім паглыбленні ў сэнс паездкі ў Іспанію. Ён сказаў, што Дзень паказаў як абвяшчаць Навіну, як быць хрысціянамі на новы і жывы лад. З Сусветнага дня моладзі Папа прывёз жывыя накірункі для новай евангелізацыі свету. Такім чынам,- працягваў айцец Фэдэрыко, - у той час як Германія паказала важнасць захавання для света асноўных хрысціянскіх каштоўнасцяў у руху часу ў працэсе секулярызацыі, Сусветны Дзень Моладзі ў Іспаніі паказаў станоўчае развіццё формы Абвяшчэння Касцёлам, які жыве ў сучасным свеце.»

На пытанне аб апошнім падарожжы Папы – у Бенін, кс. Ламбардзі адказаў:
“Гэта сталася адна з ключавых падзей года, тым больш, што афрыканскі кантынент атрымаў з рук Папы выніковы дакумент Сінода біскупаў для Афрыкі, просты і ясны. Некалькі каментатараў - у тым ліку не-каталікоў – назвалі яго адным з самых прыгожых дакументаў, прысвечаных Афрыцы: па шырыні бачання ў вырашэнні праблем і рэалістычнасці надзеі з упэўненасцю, што галоўнае – ісці ў будучыню, прызнаючы найперш годнасць народаў Афрыкі. Папа быў вельмі крануты радасцю, жыццёвасцю гэтых людзей, якія жывуць у цяжкім становішчы, у беднасці, але здольныя глядзець у будучыню і спазнаваць радасць жыцця. Такім чынам, гэтая паездка паказала магутнасць Каталіцкага Касцёла. Для Афрыканскага кантынентаён не чужы, а неабходны усім людзям у Афрыцы.

Далей кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы сказаў, што сустрэча ў Асізі была “вельмі чаканаю”. Раней некаторыя сумняваліся, ці Бэнэдыкт ХVI захоча працягваць экуменічнае пасланне з Асізі свайго папярэдніка Яна Паўла ІІ, ці не захоча зрабіць крок назад”. Кс. Ламбардзі адзначае, што сёлетняя сустрэча у Асізі стала крокам уперад, адкрыццём новых гарызонтаў, бо Папа тут зноў назваў галоўнаю – тэму пошуку праўды. Гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх людзей. Таму ён запрасіў у Асізі не толькі паслядоўнікаў іншых хрысціянскіх веравызнанняў, але таксама ўсіх шчырых шукальнікаў праўды, нават тых, хто не прызнае наогул Бога”.

Абагульняючы ўсе гэтыя здарэнні, кс. Ламбардзі ўказаў на візіт Бэнэдыкта ХVI у рымскую турму “Rebibbia”, якая звярнула ўвагу грамадстваў на стан ўвязненых і тых, хто пад працэсамі, на іх умовы жыцця, падкрэсліў неабходнасць узнімаць узровень правасуддзя, як для тых, хто нарабіў памылак у жыцці, так і выключаных з жыцця.»

У 2011 годзе адбылася незвычайная падзея - размова Папы з касманаўтамі,- адзначыў Кіраўнік Залі Друку Ватыкана. У такім дыялогу са Святым Айцом – упершыню прычым пры сувязі з Зямлёй – пажадалі ўдзельнічаць усе 12 касманаўтаў, якія знаходзіліся на Міжнароднай касмічнай станцыі, усе разам. Усе касманаўты выказалі вялікую радасць і веру, а Папа іх запэўніў у гатоўнасці Касцёла падтрымліваць навуковы і тэхнічны пошук, калі яны служаць дабру чалавецтва. Далей кс. Ламбардзі вызначыў важнасць падзей, якія працягваліся з папярэдняга. У прыватнасці, звязаных з сустрэчамі у «дварах язычнікаў» у дыялогу веры і дабра свету, якія Папа распачаў раней і якія Касцёл працягваў у адыходзячым годзе. Сярод важных дакументаў падкрэслены «il Motu Proprio“Porta fidei”», якім Святы Айцец аб'явіў 2012 Годам веры, што спалучана з працягам новай евангелізацыі. Кс. Ламбардзі прыгадаў таксама аб спецыяльнай святой імшы на 200-годдзе незалежнасці краін Лацінскай Амерыкі ў перспектыве будучага падарожжа Папы ў гэты рэгіён, на Кубу і ў Мексіку.

«Перакананы ў тым, што Папа сапраўды нас суправаджаў і вёў у гэтым годзе цераз вялікія пасланні, інтэнсіўную дзейнасць, але таксама і сваім мудрым супакоем, я сказаў бы,- працягвае кс. Фэдэрыко Ламбардзі, што ў параўнанні з мінулымі гадамі, якія былі больш бурлівыя, 2011 г. быў вельмі пазітыўны, поўны вялікіх пасланняў, якія даюць з надзеяй глядзець наперад ».








All the contents on this site are copyrighted ©.