ЗША: былыя англікане чакаюць на стварэнне ардынарыята
У ЗША англікане, якія
перайшлі ў каталіцызм, чакаюць на стварэнне Персанальнага ардынарыята. Да гэтага часу
такі ардынарыят, згодна з Апостальскай кантытуцыяй “Аnglicanorum coetibus”, існаваў
толькі ў Вялікабрытаніі.
Мітрапаліт Вашынгтонскі кардынал Дональд Вуэрл сказаў,
што такі ардынарыят у ЗША будзе створаны ўжо 1 студзеня 2012 г. Ён ахопіць увесь краіну.
У яго жадаюць уступіць многія англіканскія святары і шматлікія былыя англіканскія
парафіі. Паводле інфармацыйных агенцтваў, на чале ардынарыята стане адзін з былых
біскупаў Англіканскай Супольнасці краіны. Аднак прызначэнне адбудзецца толькі са згоды
Святога Айца.