2011-12-28 11:25:03

Бэнэдыкт ХVI да еўрапейскай моладзі: адкрыйце шляхі даверу ва ўсім свеце


RealAudioMP3 28 снежня ў Берліне па ініцыятыве Экуменічнай супольнасці з Тэзэ пачалася 34 Еўрапейская сустрэча моладзі, у якой прымае ўдзел больш за 30 тыс. маладых людзей. Багатая таксама дэлегацыя з Беларусі. Форум праходзіць пад дэвізам: “Пілігрымы надзеі”. Да ўдзельнікаў мерапрыемства свае пасланні скіравалі шматлікія рэлігійныя і палітычныя кіраўнікі. Бэнэдыкт ХVI у сваім пасланні заклікае моладзь “паглыбіць крыніцы даверу і адкрыць шляхі ва ўсім свеце”. “Давер не з’яўляецца сляпой наіўнасцю. Вызваляючы вас ад стаху давер, які мае за аснову вашу веру ў Хрыста і прысутнасць Святога Духа у вашых сэрцах, робіць вас гатовымі адказаць на шматлікія выклікі і перамагаць цяжкасці, з якімі сёння павінны змагацца мужчыны і жанчыны”, - напісаў Святы Айцец.

Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І у сваім пасланні да моладзі, нагадаўшы, што жыццё чалавека часта параўноўваецца падарожжам, падобным да пілігрымкі, падкрэслівае, што чалавечая салідарнасць не павінна быць толькі лозунгам палітычных партый. “Гэта імкненне чалавека, як у дзеянні так і ў малітве”.

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл нагадвае, што садзейнічанне чалавечай салідарнасці мае свае карані ў Аб’яўленні Божага Нараджэння: “Боскае сыноўства ўсіх людзей значыць братэрства паміж імі, перавышае ўсе нацыянальныя і сацыяльныя адрозненні”.

Генеральны Сакратар Сусветнай Рады Цэркваў пастар Олав Твейт напісаў, што сёння свет поўны няпэўнасці. “Сітуацыі і абставіны могуць быць цяжкімі, але калі будзем аб’яднанымі і моцна верыць ў тое, што нічога не можа быць перашкодай паміж намі і любоў’ю Хрыста, гэтыя няпэўнасці мы зможам станоўча вырашыць”, - напісаў пастар.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун напісаў да моладзі, сабранай ў Берліне, што ў свеце, “дзе існуе недавер да розных устаноў і многія людзі расчараваныя ўстаноўленым парадкам, салідарнасць з’яўляецца сапраўдным фундаментам глабальных рашэнняў”.

Канцлер Германіі Ангела Меркель адзначыла ў сваім пасланні, што ў Берліне, месцы сустрэчы моладзі, шматлікія помнікі горада нагадваюць аб тым, што свабода і дэмакратыя павінны заўсёды быць нанава перажываныя і ажыццяўляныя., каб існаваць ў свеце








All the contents on this site are copyrighted ©.