2011-12-26 10:35:47

Нігерыя: тэрарыстычны напад на Касцёл св. Тэрэзы ў Абуджы


RealAudioMP3 25 снежня ў Нігерыі зноў адбыўся тэрарыстычны напад на Каталіцкі Касцёл, у выніку якога загінула шмат веруючых. “Напад на Касцёл св. Тэрэзы ў Абуджы ў дзень святкавання Божага Нараджэннят - гэта праява сляпой, абсурднай нянавісці, якая не мае ніякай павагі да чалавечага жыцця”, - сказаў Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі. Дырэктар Ватыканскага радыё адзначыў, што віноўнікі гэтага акту імкнуцца да пабольшання нянавісці і хаосу ў краіне. “Мы выказваем блізкасць да пакутаў Касцёла і ўсяго нігерыйскага народу, так цяжка выпрабаванага ад гэтых тэрарыстычных актаў, здзейсненых нават у гэтыя дні, якія павінны быць днямі радасці і міру”, - сказаў італьянскі іезуіт. Кс. Ламбардзі заклікаў вернікаў да малітвы за ахвяры гэтых актаў і выказаў надзею, што гэты бессэнсоўны гвалт не стане прычынай паслаблення мірнага суіснавання і дыялогу ў краіне”.

Паводле інфармацыйных агенцтваў у замаху загінула больш за 30 чалавек, а шматлікія былі параненыя. Нігерыйскія службы бяспекі лацвердзілі, што за замахамі стаіць экстрэмісцкая ісламская арганізацыя “Боко харам”, якая ад некалькіх гадоў імкнецца накінуць у краіне закон “шарыята”, як для мусульман так і хрысціян. Паводле Міжнароднай арганізацыі правоў чалавека “Бако Гарамі”, ад ліпеня 2010 г.гэта экстрэміцкая арганізацыя забіла ў Нігерыі больш за 250 чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.