2011-12-26 16:19:38

Еўропа знойдзе сябе саму ў хрысціянстве


RealAudioMP3 Пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы ксёндз-прэлат Альдо Джордано ў інтэрв’ю адзначыў, што галоўны ўклад, які хрысціяне павінны даваць Еўропе ў гэтыя нялёгкія часы, – гэта не забывацца на Евангелле.
“Добрая Вестка аб тым, што Бог прыйшоў спасярод нас, што аддаў жыццё за нас і уваскрос - гэта ёсць вялікая навіна, якой зноў чакае чалавецтва і еўрапейцы, - сказаў кс.прэлат Джордано. - Сам Бог ёсць навіною, і хрысціяне могуць нанова даць яе і як бы вярнуць Бога, таксама і ў грамадскае жыццё. Яшчэ адзін аспект – агульнакультурны, гэта спосаб думання. Свет мае патрэбу ў ідэях, мае патрэбу ў новых, паглыбленных думках. Бадай тут менавіта Еўропа, якая сябе ажыўляе і выяўляе хрысціянствам, магла б знайсці сабе самую, сваю непаўторнасць і даць яе як ўклад сучаснаму свету, усёй планеце,”- сказаў прадстаўнік Ваітыкана пры Савеце Еўропы.
“З аднаго боку, - працягваў ён ,- эканамічны крызіс абуджае заснулае ўсведамленне, што цяжкасці неабходна сустракаць разам, але з другога, мы заўважаем, што з’явілася тэндэнцыя ўцекаў з Еўропы і зварот да канцэнтрацыі больш на нацыянальных пытаннях, - заўважае Пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры Радзе Еўропы.- Хаця ўсе разумеюць, што крызіс мае сусветны маштаб, дык павінен вырашацца усімі народамі Зямлі,- пацягвае к.-прэлат Джордано.- Неабходна новая цвярозасць, этычны падыход да ўсіх бакоў жыцця, пачынаючы ад выпраўлення сістэмы спажывецтва і ўсеагульнага развіцця”- сказаў Пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры Радзе Еўропы кс.прэлат Альдо Джордано ў інтэрв’ю .








All the contents on this site are copyrighted ©.