2011-12-26 14:00:02

Бэнэдыкт ХVI: Евангелле можа патрабаваць ахвяры жыцця


RealAudioMP3 26 снежня на плошчы св. Пятра ў Рыме Бэнэдыкт ХVI звярнуўся да вернікаў перад традыцыйнай малітвай “Анёл Панскі”. У сваім кароткім разважанні Пантыфік засяродзіў увагу на тым што першапакутнік Стэфан быў чалавекам малітвы і евангелізатарам, імя якога значыць “карона”, і ён атрымаў ад Бога дар пакутніцтва. “Дарагія браты і сёстры!- сказаў Папа
Пасля ўрачыстай Літургіі ў святы Божага Нараджэння сёння мы адзначаем свята св. Стэфана, дыякана і першага мучаніка Касцёла. Гістрык Еўсевій Кесарыйскі яго называе “дасканалым пакутнікам”, бо напісана ў Дзеях Апосталаў: “Стэфан, поўны ласкі і моцы, чыніў вялікія цуды і знакі сярод народу” ( Дз. Ап. 6,8). Святы Рыгор з Ніса кажа: “Быў сумленным чалавекам і поўным Духа Святога; з дабрынёй душы выконваў заданне даваць дапамогу бедным і свабодным словам і сілай Святога Духа замыкаў рот ворагам праўды” ( Sermo in Sanctum Stephanum II_ GNO X, 1, Leiden 1990, 98). Стэфан, чалавек малітвы і евангелізатар, якога імя значыць “карона”, атрымаў ад Бога дар пакутніцтва. На самой справе ён “напоўнены Святым Духам... убачыў славу Божую” (Дзеі Ап. 7,55). Калі яго білі каменнямі, ён маліўся: “Пане Езу, прымі дух мой” ( Дзеі 7,59). Затым, упаўшы на калені, упрошваў прабачэння для сваіх катаў: “Пане, не лічы ім граху гэтага! “ ( Дзеі. 7,60). Таму Касцёл усходняга абрада спявае ў гімнах: “Камяні сталіся для цябе прыступкамі і лесвіцай, каб падымацца да нябеснай радасці...і ты весела наблізіўся да святочнага сходу анёлаў”
Пасля пакалення апосталаў, пакутнікі атрымалі першае месца ў радах хрысціянскай супольнасці. У часах жорсткіх пераследаванняў, іх хвала абнаўляе цяжкі шлях вернікаў і падтрымлівае тых, хто шукае праўды ў наверненні да Пана. Таму Касцёл, па боскім загадзе, пакланяецца мошчам пакутнікаў і ўшаноўвае іх званнем “настаўнікі цноты”, “жывыя сведкі”, “слупы абажання”, “ціхія пасланнікі”.

Дарагія сябры, сапраўдным наследаваннем Хрыста з’яўляецца любоў, якую некаторыя хрысціянскія пісменнікі назвалі “сакрэтным пакутніцтвам”. У сувязі з гэтым св. Клімент Александрыйскі напісаў: “Тыя, хто практыкуюць Божыя Запаведзі, даюць сведчанне сваім дзеяннем, бо робяць тое, што Бог жадае, і шчыра заклікаюць імя Пана” ( Stromatum IV, 7,43,4). Так, як у старажытныя часы, таксама і сёння прыняцце Евангелля можа патрабаваць ахвяры жыцця, шматлікія хрысціяне ў розных частках свету падвяргаюцца пераследаванням і, часам, пакутніцтву. Але Пан нагадвае нам, “што той, хто вытрывае да канца, будзе збаўлены” ( Мц.10,22).

Да Найсвятой Марыі, Каралевы пакутнікаў, скіруем нашыя малітвы, каб захавала волю да агульнага дабра, асабліва адносна тых, хто выступае супраць нас. У прыватнасці, даверым Божай міласэрнасці дыяканаў Касцёла, каб, асветленыя прыкладам св. Стэфана, супрацоўнічалі, паводле сваёй місіі, ў евангелізацыйнай дзейнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.