2011-12-26 13:57:49

Бэнэдыкт ХVI: гвалт гэта шлях, які вядзе толькі да болю, знішчэння і смерці


RealAudioMP3 Пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа зрабіў заклік за мір у Нігерыі, дзе на свята Божага Нараджэння здарыліся трагічныя тэрарыстычныя акты. Вось зварот Святога Айца:

“Божае Нараджэнне ўсё больш абуджае ў нас малітву да Бога, каб спыніліся гвалты, якія спрычыняюць смерць; няхай ў свеце запануе справядлівасць і мір. Але наша зямля працягвае быць палітая крывёю. Я прыняў з глыбокім смуткам навіну аб тэрарыстычных нападах, якія таксама і сёлета, у Дзень Нараджэння Езуса, прынеслі жалобу і боль ў некаторыя Касцёлы Нігерыі. Выказваю маю шчырыю блізкасць да хрысціянскай супольнасці і ўсіх тых, хто пацярпелі ад гэтага бессэнсоўнага ўчынку, і запрашаю ўсіх маліцца да Пана за шматлікія ахвяры гэтага акту. У гэтым моманце хачу яшчэ раз паўтарыць з сілай: гвалт з’яўляецца шляхам, які вядзе толькі да болю, да знішчэння і смерці. Толькі павага, згода і любоў з’яўляюцца шляхамі, якія вядуць да асягнення міру”.








All the contents on this site are copyrighted ©.