2011-12-25 12:31:30

Каляднае пасланне і благаслаўленне “Urbi et Orbi” ( Гораду і свету- 2011 г.)


RealAudioMP3 Дарагія браты і сёстры Рыма і ўсяго свету!
Хрыстос нарадзіўся нам! Хвала на вышынях Богу і мір на зямлі людзям добрай волі. Па ўсёй зямлі раздаецца гэтае рэха. Да ўсіх дайшло рэха з Бетлеему, якое Каталіцкі Касцёл нясе на ўсе кантыненты, пераадольваючы межы рас, моў і культур. Сын Панны Марыі нарадзіўся для ўсіх, Ён Збавіцель ўсіх. Старажытны літургічны антыфон заклікае да Яго так: “О, Эмануіл, кароль наш і заканадаўца, надзея і збаўленне для народаў: прыйдзі збавіць нас, о Пане Божа наш”. Прыйдзі збавіць нас! Гэта лямант чалавека нашых часоў, які адчувае, што не пераможа сам цяжкасцяў і небяспек у сваім жыцці. Ён мае патрэбу ў ратавальнай руцэ Яго, больш вялікага і больш моцнага. Рукадапамогі, якая з гары цягнецца да чалавека. Дарагія браты і сёстры, гэта моц рукі Езуса, які нарадзіўся нам у Бетлееме ад Панны Марыі. Ён з’яўляецца той рукою, што Бог падае чалавецтву, каб яно выйшла з пылу граху і ўсталявала сябе на скале, цвёрдай скале Яго Праўды і Любові” ( Пс. 40.3)

Езус- імя таго Дзіцяці, якое па волі Божай дала яму Марыя і Юзаф: Езус значыць “Збавіцель” ( Мт.1.31). Ён быў пасланы Богам Айцом для збаўлення, перш за ўсё, ад глыбокага граху, які ўкараніўся ў чалавеку і ў яго гісторыі: гэты грэх, якім з’яўляецца адыход ад Бога, саманадзейны гонар рабіць так, каб увайсці ў спаборніцтва з Богам, і нават замясціць Яго сабой, каб вырашаць самому, што такое дабро і што такое зло, быць гаспадаром жыцця і смерці ( Быцця 3,1-7). Гэта вялікае зло, вялікі грэх, ад якога мы, людзі, не можам пазбавіцца, калі не даручым сябе Божай дапамозе, каб разам з Ім усклікнуць: “Прыйдзі збавіць мяне!”.

Сам факт ўзнясення да Неба гэтага ўпрошвання ставіць нас у справядлівыя умовы, ставіць нас у праўдзівыя адносіны з самім сябой: мы на самой справе з’яўляемся тымі, хто заклікаў да Бога і былі збаўленыя. Бог гэта Збаўца, а мы тыя, хто знаходзяцца ў небяспецы. Ён лекар, а мы хворыя. Прызнаць Яго значыць зрабіць першы крок да збаўлення, да выхаду з лабірынта, у якім мы самі замыкаемся з нашай ганарыстасцю. Толькі ўзняўшы вочы на Неба, прасцягнуўшы ўгару рукі і просячы дапамогі знойдзем шлях выйсця, пакуль для нас існуе Той, хто слухае і можа прыйсці на дапамогу.

Езус Хрыстус доказ таго, што Бог пачуў наш лямант. Не толькі! Бог мае да нас так моцную любоў, якая не можа трымацца ў Яго самім, яна зыходзіць ад Яго да нас, падзяляючы да канца наш стан жыцця. (Зыходу 3, 7-12). Адказ, які Бог даў праз Езуса на лямант чалавека пераўзыходзіць бясконца нашыя чаканні. Ён з намі так спалучаны, прыводзіць да салідарнасці, якая не можа быць толькі чалавечай, але боскай. Толькі Бог, які з’яўляецца любоўю і любоў, якою ёсць Бог можа выратаваць нас на гэтым жыццёвым шляху, які доўгі, але які мае павагу да яго і нашай праўды: гэта шлях прымірэння, дыялогу і супрацоўніцтва.

Таму, дарагія браты і сёстры Рыму і ўсяго свету, падчас гэтых святаў Божага Нараджэння 2011 г. звернемся да Дзіцяткі з Бетлеема, да Сына Панны Марыі, і скажам: “Прыйдзі збавіць нас!”. Гэта мы паўтараем ў духоўным аб’яднанні з многімі людзьмі, якія жывуць у вельмі цяжкіх умовах, выступаючы ў абарону тых, якія пазбаўленыя голасу.

Разам будзем заклікаць да Божай дапамогі народам краін Заходняй Афрыкі, якія пакутуюць ад голаду і ад неўраджаяў, што нават пабольшываецца з прычыны пастаянных няўпэўненасцяў. Няхай Міжнародная супольнасць не затрымлівае дапамогу шматлікім бежанцам з гэтых рэгіёнаў, цяжка пацярпелым з прычыны страты сваёй годнасці.

Няхай Пан суцешыць народы краін з паўднёва-усходняй Азіі, асаблітва з Тайландыі і Філіпінаў, якія яшчэ надалей знаходзяцца ў сур’ёзных цяжкасцях з-за нядаўніх паводак. Няхай Пан дапамагае параненаму чалавецтву ад шматлікіх канфліктаў, з-за якіх надалей праліваецца кроў на нашай планеце. Няхай Хрыстус, Князь Міру, даць мір і стабільнасць на Святой Зямлі, якую выбраў, каб прыбыць на свет, спрыяючы ўзняццю дыялога паміж Ізраільцыянамі і Палестынцамі. Няхай спыніць канец насільлю ў Сірыі, дзе так шмат крыві ўжо пралілося. Няхай паспрыяе поўнаму прамірэнню і стабільнасці ў Іраку і ў Афганістане. Няхай Хрыстус дасць новую сілу ў стваранні агульнага дабра для ўсіх слаёў грамадства ў краінах паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу.

Няхай Нараджэнне Збаўцы умацуе перспектывы дыялогу і супрацоўніцьтва ў М’янме, у пошуку развязак, якія ўсе падзялялі б. Няхай Божае Нараджэнне Адкупіцеля стане гарантыяй палітычнай стабільнасці ў афрыкаснкіх краінах рэгіёну Вялікіх Азёраў і падтрымае намаганні жыхароў Паўднёвага Судана ў абарону правоў ўсіх яго грамадзян.

Дарагія браты і сёстры, скіруем наш позірк на пячору ў Бетлееме: Дзіцятка, якое мы абажаем - гэта нашае збаўленне. Яно прынесла свету ўсеагульнае пасланне прымірэння і супакою. Адкрыем яму нашыя сэрцы. Прымем яго ў нашае жыццё. Паўторым Яму з даверам і надзеяй: “Прыйдзі збавіць нас!”.








All the contents on this site are copyrighted ©.