2011-12-24 12:56:20

“Octava Dies”: пяць крокаў да радасці


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” адзначыў, што ў сёлетняй прамове да супрацоўнікаў Рымскай Курыі Бэнэдыкт ХVI сказаў ім вельмі прыемныя і абнадзейваючыя словы. “У моманце, калі Еўропа перажывае крызіс Пантфік указаў, што ён не толькі эканамічнага характару, але перш за ўсё маральнага, культурнага і духоўнага”, - сказаў дырэктар Ватыкананскага рады.

“Святы Айцец зрабіў гэта, раздумваючы над адной з падзей, якая яго найбольш кранула ў гэтым годзе, менавіта над Сусветнымі Днямі Моладзі ў Мадрыдзе. Папа Бэнэдыкт ХVI вызначае, што значыць быць хрысціянамі ў новы, абноўлены спосаб і гэта падкрэслівае пяцю пунктамі. Папа дае пяць асноўных накірункаў, каб мы зразумелі, што і як маем абвяшчаць сучаснаму свету, які здаецца стомленым і смутным у сваім хрысціянстве”, - сказаў італьянскі іезуіт.

Кс. Ламбардзі нагадвае аб тым, што Папа гаварыў да супрацоўнікаў Рымскай Курыі аб новым вопыце каталіцкасці, аб універсальнасці Касцёла, аб тым, што быць братамі і сёстрамі гэта не толькі ідэя, але пастаянны вопыт.

“Час і жыццё знаходзяць свой сэнс, калі ахвяроўваюцца іншым, а не затрымліваюцца толькі ў сябе. У Эўхарыстыі Уваскрослы Хрыстус сапраўды прысутны сярод нас, для нас і з намі. Мы атрымліваем прабачэнне за нашыя грахі ў сакраманце пакаяння, у якім Бог даруе нам эгаізм і адкрываецца да нас у любові. Такім чынам мы атрымліваем упэўненасць у тым, што Пан нас, прыймае, любіць”, - адзначыў кс. Ламбардзі.

Кіраўнік Залі Друку звяртае ўвагу на тое, што мы павінны ахвяраваць сябе іншым, верыць у Бога, прасіць у Яго прабачэння і мець давер у Яго любоў. “Ажыццяўляючы гэтыя патрабаванні, нашае жыццё адкрываецца на радасць, а калі гэтага не робім, яно становіцца смутным”, - сказаў кс. Ламбардзі цытуючы Бэнэдыкта ХVI, які сказаў “З сумніву ў існаванне Бога непазбежна ўзнікае сумніў і ў нашай чалавечнасці”. Бог стаўся чалавекам для таго, каб дапамагчы нам перамагаць гэтыя сумнівы. “Значыць, жыць па- хрысціянску прыгожа таксама і ў цяжкіх часах”, - сказаў на заканчэнне кс. Ламбардзі, віншуючы ўсіх слухачоў Ватыканскага радыё са святамі Божага Нараджэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.