2011-12-24 14:28:28

У Лівіі і Пакістане святкаванне Божага Нараджэння пад дзяржаўным наглядам


RealAudioMP3 Пад асаблівым наглядам паліцыі і службаў бяспекі будуць святкаваць Каляды хрысціяне Пакістана і Лівіі. З огляду на бяспеку, Літургіі не будуць цэлебравацца ноччу.

Нягледзячы на гэтыя абмежаванні Апостальскі вікары Трыпалі, біскуп Джаванні Марцінэллі мае надзею, што Касцёлы будуць поўныя вернікаў, і каляднае пасланне міру дасягне ўсяго лівійскага народа. Іерарх падкрэсліў, што нягледзячы на змаганні паміж рэвалюцыйнымі сіламі і салдатамі, надалей вернымі былому кіраўніку краіны Кадафі, многія хрысціяне прынялі ўдзел у адвэнтавых набажэнствах, што дае надзею на будучыню.

Улады Пакістана прызначылісёлета больш на 2.5 тыс. салдатаў, каб абаранялі ад магчымых нападаў ісламскіх экстрэмістаў на хрысцінскія месцы культу. У краіне іх больш за 400, да якіх прыходзяць памаліцца таксама замежнікі, што працуюць у краіне.

У Пакістане хрысціяне складаюць каля 3% насельніцтва, і яны асабліва падвяргаюцца дыскрымінацыі і жорсткім гвалтам. Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва “Fides”, за апошнія пяць гадоў амаль 5000 чалавек у краіне сталі ахвярамі нападаў з боку экстрэміцкіх груповак: з іх адна чацвёртая загінцўшых- хрысціяне.








All the contents on this site are copyrighted ©.