2011-12-24 14:46:08

Міжнародная Caritas завершыла акцыю "Мільён зорак для бедных"


RealAudioMP3 Акцыя "Адзін мільён Зорак для бедных" штогод праходзіць ў дванаццаці краінах. Мэтай яе, як адзначае міжнародная Caritas, з'яўляецца ўзмацненне пачуцця прыналежнасці ўсіх да агульначалавечае сям'і і дух салідарнасці з найбяднейшымі. У прыватнасці, арганізатары акцыі імкнуцца дапамагчы бяздомным і пакінутым.

Як паведамляе інфармацыйнае агенства SIR, католікі Венгрыі сёлета ўзялі актыўнейшы ўдзел у праекце Caritas International, які распачаўся ў 2006 годзе. Больш за 150 гарадоў па ўсёй краіне далучыліся да ініцыятывы, якая нарадзілася ў Францыі ў 1998 годзе. Раней Іспанія, Швейцарыя і Германія былі першымі па актыўнасці сваіх грамадзян.

11 з 15 дыяцэзій Венгрыі далучыліся да ініцыятывы, якая праходзіла падчас Адвэнту. Добраахвотнікі і работнікі вянгерскай Карытас раздавалі свечкі ў абмен на ахвяраванні. Такім чынам шчодра сабраныя грошы пойдуць на патрэбы нацыянальнай Карытас, каб найперш дапамагчы бяздомным.








All the contents on this site are copyrighted ©.